ЗАТ «РРБ-Банк» узнагароджана дыпломам «Мецэнат культуры Беларусi 2014 года»

03 фев 2015

19 студзеня 2015 года ў Нацыянальным акадэмiчным тэатры iмя Янкi Купалы адбылося ўзнагароджанне мецэнатаў беларускай культуры па вынiках 2014 года.



За значны ўклад у развiццё культуры ЗАТ «РРБ-Банк» адзначана дыпломам «Мецэнат культуры Беларусi 2014 года».



Iнiцыятарам узнагароджання стала Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Званне «Мецэнат культуры», якое ў гэтым годзе ўпершыню прысвойваецца ў Беларусi, атрымалi прадстаўнiкi 43 арганiзацый – за 2014 год яны аказалi спонсарскую дапамогу ўстановам культуры на суму больш як 50 млрд. рублёў. Дзякуючы гэтай дапамозе тэатры i музеi ажыццявiлi свае праекты, арганiзавалi выставы, адправiлiся на гастролi.



На фота: Намеснiк Старшынi Праўлення ЗАТ «РРБ-Банк» Вiталь Дранкевiч у момант узнагароджання.

Все новости
ЗАО «РРБ-Банк»
Лицензия на осуществление банковской деятельности номер 21 от 12 апреля 2023 года выдана Национальным банком Республики Беларусь