РРБ Банк – Кредиты, депозиты, РКО, курс валют в Минске и Беларуси
    Курсы головного офиса
    • USD/BYN 2.0430 | 2.0500
    • EUR/BYN 2.2540 | 2.2630
    • 100RUB/BYN 3.1900 | 3.2100
    • ( Все курсы )

Навагодняе адукацыйна-дабрачыннае мерапрыемства на Вiцебшчыне

2014-12-20 10:56:53


Паважаныя сябры, 17 снежня 2014 года РРБ-Банк сумесна з беларускiм дзiцячым пiсьменнiкам, галоўным рэдактарам часопiсаў «Вясёлка», «Буся», Старшынёй праўлення беларускага дзiцячага фонду Уладзiмiрам Лiпскiм прынялi ўдзел у навагоднiм адукацыйна-дабрачынным мерапрыемстве ў школе-iнтэрнаце для дзяцей-сiрот у вёсцы Свабоднае Вiцебскай вобласцi.



РРБ-банкаўскi Дзед Мароз уручыў дзецям навагоднiя падарункi, сувенiры, кнiгi, фiрменную прадукцыю з лагатыпам банка, а пераможцам конкурсаў малюнкаў i сачыненняў на тэму «Што такое банк» - дыпломы. Журы ў складзе пiсьменнiка Лiпскага У.С., намеснiка начальнiка ўпраўлення маркетынга i клiентскага сервicа Наркевiч А.А., эканамiста дэпартамента банкаўскiх картак Корнева А.А., дырэктара школы-iнтэрната Казлова М.М., намеснiка дырэктара Саржыцкай А.У. аказалiся ў цяжкiм становiшчы: як выбраць лепшых з … лепшых? У вынiку 20 дыпломаў у розных намiнацыях былi ўручаны дзецям плюс спецыяльныя сувенiры, а таксама кнiгi Уладзiмiра Лiпскага з яго аўтографам.



Творчы майстар-клас ад беларускага пiсьменнiка: дакументальны фiльм, яркiя павучальныя жыццёвыя гiсторыi, вершы, казкi i проста зносiны – усё гэта пакiнула надоўга след у свядомасцi дзяцей i дарослых. Канцэртам выхаванцаў школы-iнтэрната закончылася мерапрыемства.



Адбылося сапраўднае свята!





Заявка на подключение услуги
Имя
Телефон